Супергероі на дахах: як "Шакаладава" і альпіністы падарылі свята дзецям

Супергероі на дахах: як "Шакаладава" і альпіністы падарылі свята дзецям

Ужо не першы год «Шакаладава» разам з камандай прамысловых альпіністаў працягвае сваю добрую традыцыю - віншаваць маленькіх пацыентаў са святамі. На гэты раз альпіністы спусціліся да дзяцей з дахаў у касцюмах супергерояў, каб падарыць ім сапраўдную казку.

Маштабная акцыя ахапіла буйнейшыя медыцынскія цэнтры краіны: Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай хірургіі ў Мінску і Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах. Два насычаныя дні, сотні кілаграмаў салодкіх падарункаў, мора ўсмешак і шчырай дзіцячай радасці – усё гэта стала магчымым дзякуючы зладжанай працы арганізатараў і валанцёраў.

За кожным спускам альпініста доўгія дні падрыхтоўкі, прадуманы сцэнарый і вялізнае жаданне парадаваць тых, хто мае ў гэтым патрэбу больш за ўсё. Дзеці, якія праходзяць лячэнне, на некалькі імгненняў забыліся пра бальнічныя сцены і адчулі сябе героямі сапраўднай прыгоды