Салодкія падарункі для выпускнікоў школы-інтэрната №10
Дапамога дзецям не проста радок у справаздачах аб сацыяльнай адказнасці, а шчырая частка філасофіі брэнда «Шакаладава»
Нас запрасілі на апошні званок і нам было вельмі прыемна апынуцца ў ліку гасцей на такім значным для рабят свяце. Гэта знак цёплых, даверных адносін, які мы шануем.
На працягу пяці гадоў кампанія падтрымлівае спецыяльную школу-інтэрнат №10 горада Мінска. Рэгулярныя падарункі да свят, абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы - гэта наша добрая традыцыя, якой мы шануем.
На гэты раз мы таксама былі рады стаць часткай урачыстага мерапрыемства і ўручыць выпускнікам нашы салодкія падарункі ад брэнда «Шакаладава». Без лішняга пафасу, але ад душы: жадаем, каб рабяты запомнілі гэты дзень цёплым і смачным.


