Мы ў топе! Адразу чатыры нашы прадукты прызнаны лепшымі ў Беларусі!

Мы ў топе! Адразу чатыры нашы прадукты прызнаны лепшымі ў Беларусі!

29 мая ў Мінскай ратушы прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" па выніках 2025 года. І мы да гэтага часу пад уражаннем: у скарбонцы нашай кампаніі адразу чатыры ўзнагароды!

Эксперты высока ацанілі якасць і сучасныя стандарты нашай прадукцыі ў дзвюх намінацыях: "Харчовыя тавары" і "Навінка года". Сустракайце нашых герояў:

 

Зефір глазураваны «VIVALDI» цытрынавы

Цукеркі «MOZG ON» фінік-інжыр-яблык-карыца

Вафельныя трубачкі «WAFFER-R-ROLLS» з начыннем з фундукам

Цукеркі «KVANT» інжыр-яблык-пшаніца са шпінатам

 

Узнагароды лаўрэатам уручалі старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў і першы намеснік старшыні Дзяржстандарта Аляксандр Бурак. Дарэчы, конкурс праходзіць ужо 25-ы раз — і для нас гэта асабліва ганарова.

- Тут сабраліся тыя, хто працуе творча, накіраваны на вынік і хоча прыносіць людзям карысць. Вы бліскуча справіліся з гэтай няпростай задачай, - звярнуўся да пераможцаў Уладзімір Кухараў. - Таму што ў вашых калектывах працуюць сапраўдныя прафесіяналы, якія не спыняюцца на дасягнутым і заўсёды ў пошуку. Вашы тавары робяць жыццё больш камфортным і дораць людзям радасць.

Дзякуй нашай камандзе за смак, якасць і любоў да сваёй справы. А вам, сябры, за тое, што выбіраеце нас!