Брэнд «Шакаладава» афіцыйна прадстаўлены на маркетплэйсе Ozon
Дарагія сябры! У нас выдатныя навіны. Брэнд «Шакаладава» афіцыйна прадстаўлены на маркетплэйсе Ozon.
Мы ведаем, як часам бывае складана знайсці нашы прысмакі ў любімым горадзе. Мы чулі вашыя просьбы і паведамленні ў духу "дзе ж знайсці вашыя цукеркі?". Цяпер усё максімальна спрасцілася!
Уся наша прадукцыя максімальна шырока прадстаўлена на Ozon. Больш не трэба нікуды спяшацца ці чакаць - заказвайце любімыя густы ў пару клікаў.
Мы не спынімся на дасягнутым: зараз мы будзем імкнуцца цешыць вас эксклюзіўнымі акцыямі на маркетплейсе і адразу прапаноўваць навінкі. Сачыце за абнаўленнямі - будзе смачна!