Бяспечны Новы Год
Напярэдадні навагодніх свят прайшла прафілактычная акцыя "Бяспечны Новы год", арганізаваная сумесна з аддзелам па надзвычайных сітуацыях установы "Мінскае гарадское ўпраўленне МНС" і Кастрычніцкім РАНС.
У рамках акцыі незвычайны Дзед Мароз-пажарны віншаваў дзяцей і дарослых, нагадваючы аб правілах пажарнай бяспекі ў святочны перыяд. У гульнявой і даступнай форме ўдзельнікі даведаліся, як бяспечна выкарыстоўваць гірлянды, піратэхнічныя вырабы і электрапрыборы ў навагоднія дні.
🎁 Прыемным дадаткам да віншаванняў сталі салодкія падарункі ад ГМ «Шакаладава», якія Дзед Мароз уручаў дзецям за актыўны ўдзел, увагу і цікавасць да тэмы бяспекі.
Для ТМ «Шакаладава» ўдзел у падобных ініцыятывах - гэта не толькі радасць дарыць прысмакі, але і ўклад у важныя сацыяльныя праекты, накіраваныя на клопат аб дзецях і іх бяспецы.